Гамініды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гамініды
Austrolopithecus africanus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Прыматы

Сямейства:

Гамініды

Навуковая назва

Hominidae Gray, 1825

ITIS   180090
NCBI   9604

Гамініды (Hominidae) — сямейства найболей прагрэсіўных прыматаў, якое паводле тэорыі эвалюцыі ўключае і людзей. Адносіцца да надсямейства чалавекападобных малпаў.

Раней да гамінідаў адносілі толькі людзей і іх вымерлых продкаў. Арангутанаў, гарыл і шымпанзэ вылучалі ў асобнае сямейства пангід, але пры такім азначэнні сямейства пангід становіцца парафілічным, тым часам ў сучаснай біялогіі імкнуцца да монафілічных таксонаў. Таму, бальшыня біёлагаў зараз уключаюць арангутанаў у сямейства гамінід у якасці подсемейства Ponginae. Апроч таго, гарыл і шымпанзэ часта ўключаюць у падсямейства Homininae, разам з людзьмі. Менавіта такая класіфікацыя паказаная ніжэй. Адкрытым застаецца пытанне аб класіфікацыі вымерлых гамінід, у тым ліку продкаў чалавека, напрыклад, такіх як чалавек умелы і інш.

Сямейства гамінід дзеліцца на два падсямейства з 4 родамі і 7 сучаснымі відамі:

Між тым, антраполагі часцей адносіць да гамінідаў толькі ўласна людзей і некаторых іх вымерлых продкаў (Australopithecus, Ardipithecus і інш.). Існавалі таксама пераходныя выкапневыя формы паміж імі і іншымі прыматамі (уранапітэк, хунгарапітек і інш.), сістэматыка якіх не вызначаная. Гамініды ў антрапалогіі вылучаюцца на падставе двух простых крытэраў: двуногасць і рэдукцыя зуба-сківічнага апарату (памяншэнне клыкоў, парабалічная форма зубной дугі, скарочаныя сківіцы). Яны таксама адрозніваюцца ад іншых прыматаў буйнейшым мозгам (ад 600 да 2000 мл).

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Алексеев В. П., Першиц А. И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001;
  • Хрисанфова Е. Н., Перевозчиков И. В. Антропология. М.: Изд-во МГУ, 1999.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах