Гангрэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гангрэна
Acral gangrene due to plague.jpg
Гангрэна пальцаў рукі
МКХ-10 R02.02., I70.270.2, E10.210.2, I73.973.9
МКХ-9 040.0040.0, 785.4785.4
DiseasesDB 19273 19273
MeSH D005734 D005734

Гангрэна (лац. Necrosis, mortificatio, mumuficatio) - некроз тканак жывога арганізма чорнага або вельмі цёмнага колеру, развіваецца ў тканках, прама або праз анатамічныя каналы звязаных са знешнім асяроддзем (скура, лёгкія, кішачнік і інш.)

Цёмны колер абумоўлены сульфідам жалеза, які ўтвараецца з жалеза гемаглабіну ў прысутнасці серавадарода паветра.

Гангрэну класіфікуюць па кансістэнцыі загінулай тканкі (сухая, вільготная), этыялогіі (інфекцыйная, алергічная, таксічная і інш.), патагенезу (маланкавая, газавая, шпітальная).

Прычыны, якія выклікаюць гангрэну тканак, дзеляцца на тры групы:

  • 1)спыненне мясцовага кровазвароту,
  • 2) механічныя і хімічныя ўплывы,
  • 3)фізічныя ўплывы.

Выклікаецца анаэробнымі бактэрыямі роду Clostridium (газавая гангрэна); кішачнай палачкі (Escherichia), аэрабактэрыямі (Aerobacter), стрэптакокамі (Streptococcus) і бактэрыямі роду Proteus.

Лячэнне гангрэны - хірургічнае (ампутацыя амярцвелых частак па дэмаркацыйнай лініі). Таксама прымяняюцца антыбіётыкі для прадухілення інфіцыравання тканак, якія засталіся.