Гандбол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гульня на Кубак Шлекера (2007). Сустракаюцца клубы Хандбольд і Гумерсбах

Гандбол — камандная гульня з мячом 7 на 7 гульцоў (па 6 палявых і брамнік у кожнай камандзе).

Гуляюць у зачыненых памяшканнях на пляцоўцы памерамі 40х20 м круглым надзіманым мячом памерамі 58—60 см у акружнасці і вагай 425—475 г у мужчын і 54—56 см у акружнасці і вагай 325—375 г у жанчын. Гульня складаецца з двух палоў па 30 хвілін кожная («бруднага» часу; секундамер у гандболе спыняецца толькі падчас тайм-аўтаў, тэхнічных паўзаў) з перапынкам паміж таймамі 10 хвілін. Мэта гульні — закінуць як мага больш мячоў у вароты (3х2 м) саперніка. Пры гэтым пры кідку нельга заступаць за лінію, якая абмяжоўвае 6-метровую зону перад варотамі. Нічыя ў гандболе дапускаюцца, але ў некаторых выпадках, напрыклад, на турнірах з выбываннем, у выпадку нічыйнага зыходу ў асноўны час, прызначаецца дадатковы тайм (2 па 5 хвілін); калі і ён не выяўляе пераможцу, прызначаецца другі дадатковы тайм; калі ён таксама заканчваецца з нічыйным вынікам, то каманды прабіваюць пенальці — па 5 кідкоў з 7-метровай адзнакі.

Гандбол у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]