Гандураская лемпіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гандураская лемпіра — грашовая адзінка Гандураса, роўная 100 сентава. Уведзена ў 1926 годзе наўзамен ранейшага срэбнага песа. Залатое ўтрыманне, заяўленае ў 1946 годзе Міжнароднаму валютнаму фонду, роўна 0,444335 г.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Бярэ сваю назву ад імя індзейскага правадыра Лемпіры (1497-1537), які ў 1536 разгарнуў барацьбу супраць іспанскіх каланізатараў. Лемпіра быў забіты ў выніку змовы, а яго атрад разгромлены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]