Ганна Аўстрыйская, 1549—1580

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ганна Аўстрыйская
ням.: Anna von Österreich
ісп.: Ana de Austria
Giuseppe Arcimboldi 007.jpg
Ганна Аўстрыйская. Партрэт пэндзля Джузэпэ Арчымбольдзі
сцяг
каралева-кансорт Іспаніі
1570 — 1580
Папярэднік: Елізавета Валуа
Пераемнік: Маргарыта Аўстрыйская
сцяг
каралева-кансорт Партугаліі
12 верасня1580 — 26 кастрычніка 1580
Папярэднік: Кацярына Аўстрыйская
Пераемнік: Маргарыта Аўстрыйская
 
Нараджэнне: 2 лістапада 1549({{padleft:1549|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Вальядалід, Іспанія
Смерць: 26 кастрычніка 1580({{padleft:1580|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (30 гадоў)
Бадахас, Іспанія
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Максіміліян II
Маці: Марыя Іспанская
Муж: Філіп II Іспанскі
Дзеці: Філіп Іспанскі

Ганна Аўстрыйская (2 лістапада 154926 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II.

Яна была старэйшай дачкой імператара Максіміліяна II і яго жонкі Марыі Іспанскай, дачкі імператара Карла V. Першапачаткова яна таксама як і трэцяя жонка Філіпа II Елізавета Валуа прызначалася ў жонкі спадчынніку іспанскага прастола Дону Карласу, але ён нечакана памёр 24 ліпеня 1568 года. У тым жа годзе 3 кастрычніка памерла і Елізавета Валуа з-за няўдалых родаў. Кароль Філіп II застаўся такім чынам і без жонкі, і без спадчынніка прастола. У 1570 г. Ганна прыбыла ў Мадрыд у суправаджэнні сваіх братоў Альбрэхта і Венцэля, якія засталіся ў Іспаніі, каб атрымаць адукацыю пры каралеўскім двары. 12 верасня 1570 года ў Сеговіі Філіп II ажаніўся з Ганнай. Яна даводзілася яму пляменніцай, яе маці была роднай сястрой караля Іспаніі.

У 1571 г. яна нарадзіла першынца Фердынанда. Аднак з пяці народжаных ёю дзяцей толькі чацвёрты, Філіп, дажыў да паўналецця і стаў пасля каралём Іспаніі Філіпам III. У 1580 г. Ганна з мужам паехалі ў Партугалію, каб заявіць свае правы на партугальскі прастол пасля смерці караля Энрыке, які не пакінуў пасля сябе спадчыннікаў. Яны даехалі да Бадахаса, дзе кароль сур'ёзна захварэў нагрып. Даглядаючы мужа, Ганна таксама заразілася грыпам і памерла ва ўзросце трыццаці гадоў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • Фердынанд (1571—1578)
  • Карлас Лаўрэтыус (1573—1575)
  • Дыега (1575—1582)
  • Філіп III (1578—1621) — кароль Іспаніі
  • Марыя (1580—1583)