Ганна Валенберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Валенберг
шведск.: Anna Wahlenberg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Rien
Дата нараджэння 23 мая 1858(1858-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1933(1933-11-29)[5][6][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Швецыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, драматург, перакладчыца
Кірунак дзіцячая літаратура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Валенберг (шведск.: Anna Wahlenberg, 1858, Стакгольм — 1933) — шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца.

Валенберг належыць самы першы пераклад «Тысячы і адной ночы» на шведскую мову (адаптаваны).

Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў «залатой эры» шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў «Малюнкі на пяску» (шведск.: Teckningar i sanden), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр."Нішто").

Як драматург дэбютавала камедыяй «На варце» (шведск.: På Vakt) у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных акцёраў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.

У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг «Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс» (шведск.: Bengts sagor om kungar och tomtar och troll och prinsessor) — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля 200 казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.

Зноскі

  1. Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/10 (1855-1862), bildid: 00026599_00072
  2. Anna Wahlenberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Stockholm // Swedish Census 1890Riksarkivet. Праверана 2 красавіка 2018.
  4. Kjerrman, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Kungsholms Stockholms stad, Litteratörsänka // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 2 красавіка 2018.
  5. а б 18580523 Kjerrman f. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa // Sveriges dödbok Праверана 11 красавіка 2018.
  6. а б Gustav Vasa kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6021/F I/7 (1931-1934), bildid: 00050438_00118 — С. 112.
  7. Kjerrman, ANNA MARIA LOVISA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45755601Svenskagravar.se. Праверана 2 красавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]