Ганна Зэгерс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Зэгерс
Anna Seghers
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Netty Reiling
Дата нараджэння 19 лістапада 1900(1900-11-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1983(1983-06-01)[4][5][…] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Johann Lorenz Schmidt[d]
Дзеці Pierre Radvanyi[d] і Ruth Radvanyi[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці з 1924
Жанр раман і навуковая фантастыка
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1951
anna-seghers.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Зэгерс (ням.: Anna Seghers, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; 19 лістапада 1900, Майнц1 чэрвеня 1983, Берлін) — нямецкая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зэгерс нарадзілася ў яўрэйскай сям'і, бацька - антыквар і мастацкі эксперт. Вучылася ў Кёльнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе Зэгерс выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года член СЕПГ).

У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў Зэгерс была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыруе ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са "звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства" пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.

Зэгерс была членам Сусветнага Савета Міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958-1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.

Зноскі

  1. а б Wall R. Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 174–178. — ISBN 978-3-7609-1310-0
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  4. Anna Seghers // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Anna Seghers // Kritisches Lexikon der Gegenwartsliteratur / Hrsg.: H. L. Arnold, H. Korte — 1978.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]