Ганна Васільеўна Корвін-Крукоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганна Корвін-Крукоўская)
Ганна Корвін-Крукоўская
Імя пры нараджэнні Анна Васильевна Корвин-Круковская
Род дзейнасці рэвалюцыянерка, пісьменніца, журналістка, камунар
Дата нараджэння 6 (18) кастрычніка 1843[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня (11 кастрычніка) 1887[1] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Васіль Васільевіч Корвін-Крукоўскі[d][3]
Маці Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d]
Муж Victor Jaclard[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Васілеўна Корвін-Крукоўская (Жаклар, фр.: Anna Jaclard; 6(18).10.1843, Масква — 2(14).9.1887) — руская пісьменніца, рэвалюцыянерка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Сястра С. Кавалеўскай.

Першыя апавяданні надрукавала ў 1864 у часопісе Ф. Дастаеўскага «Эпоха». У 1867-68 у Пецярбургу, зблізілася з членамі рэвалюцыйных арганізацый. 3 1869 жыла ў Германіі, Францыі, выйшла замуж за французскага рэвалюцыянера Ш. В. Жаклара. Член Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, перапісвалася з К. Марксам, пераклала на французскую мову ўрыўкі з першага тома «Капітала». Удзельніца Парыжскай камуны, член ЦК Саюза жанчын, прымала ўдзел у рабоце Камітэта пільнасці, была заснавальніцай і карэспандэнтам газеты «La socialiste» («Сацыялістка»). Пасля паражэння Парыжскай камуны жыла ў Швейцарыі, Расіі, займалася літаратурнай дзейнасцю, у 1886-87 яе апавяданні друкаваліся ў часопісе «Северный вестнік».

Зноскі