Ханс Альбрэхт Бетэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ганс Альбрэхт Бетэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Ганс Альбрэхт Бетэ

Ганс (Ханс) Альбрэхт Бетэ (ням.: Hans Albrecht Bethe; 2 ліпеня 1906, Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя - 6 сакавіка 2005, Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924-1928 навучаўся ў Франкфурцкім і Мюнхенскім універсітэтах. Доктарская ступень (1928). Яго маці была яўрэйкай і яму давялося ў 1933 эміграваць у Вялікабрытанію, з 1935 у ЗША. З 1937 прафесар Карнельскага універсітэта ў Ітацы (штат Нью-Ёрк). У 1941 атрымаў амерыканскае грамадзянства. Браў удзел у работах, якія праводзіліся ў рамках Манхэтанскага праекта.

Асноўныя працы прысвечаны ядзернай фізіцы і астрафізіцы. Адкрыў пратон-пратонны цыкл тэрмаядзерных рэакцый (1938). Прапанаваў шасціступеньчаты вугляродна-азотны цыкл, які дазваляе растлумачыць працэс праходжання тэрмаядзерных рэакцый у масіўных зорках (1938), незалежна ад К. Вайцзэккера). Бетэ належыць формула для вызначэння страт энергіі зараджанай часціцай, якая рухаецца ў рэчыве (1934). У 1947 Бетэ патлумачыў лэмбаўскі зрух, увёўшы ў квантавую тэорыю радыяцыйныя папраўкі і паклаўшы пачатак тэорыі перанарміровак. У тэорыі элементарных часціц шырока ўжываецца раўнанне Бетэ - Солпітэра, якое апісвае сістэму двух ўзаемадзейнічаючых часціц (1951).

У 1929 годзе распрацаваў квантавахімічную тэорыю крышталічнага поля.