Ганс Вёльке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ганс Вёльке (ням.: Hans Otto Woellke; 1911 — 1943) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Заваяваўшы першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 г. у Берліне, стаў героем нацысцкай прапаганды аб быццам бы перавазе «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера.

Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т.зв. паліцыю бяспекі СС, быў капітанам 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Забіты партызанамі непадалёку ад вёскі Хатынь у Беларусі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі з усімі яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.