Ганс Сакс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ганс Сакс

Ганс Сакс (таксама Ганс Закс) (ням.: Hans Sachs; 5 лістапада 1494, Нюрнберг — 19 студзеня 1576, Нюрнберг) — галоўны паэт нямецкага Адраджэння, майстарзінгер і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1494 годзе ў сям'і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509—1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў Інсбруку пры двары імператара Максіміліяна I, верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў Мюнхене ў Леанарда Ноненбека, а з 1520 пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У 1519 годзе ажаніўся на 17-гадовай Кунігундзе Кройцэр, якая памерла ў 1560 годзе. У 1561 годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў Рэфармацыю ў варыянце Марціна Лютэра. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя.

DBP 1976 877 Hans Sachs.jpg

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]