Горад Ганцавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ганцавічы)
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Ганцавічы


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°45′27″ пн. ш. 26°26′23″ у. д. / 52.7575° пн. ш. 26.439722° у. д. (G) (O) (Я)52°45′27″ пн. ш. 26°26′23″ у. д. / 52.7575° пн. ш. 26.439722° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Першае згадванне 1898
Насельніцтва 14 800 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1646
Паштовы індэкс 225432
Ганцавічы (Беларусь)
Ганцавічы
Ганцавічы

ГА́НЦАВІЧЫ — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ганцавіцкага раёна, на р. Цна. Чыгуначная станцыя на лініі ЛунінецБаранавічы. У 250 км ад Брэста. Насельніцтва 14,7 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

За 2-й паловы 19 ст. вёска Слуцкага павета Мінскай губерні, уладанне графа С. Чапскага. Назва маёетка і вёскі пайшла ад фальварка Ганцавічы, аб якім згадваецца ў архіўных дакументах за 1773 году. Як з'явілася назва фальварка Ганцавічы пакуль не устаноўлена. Магчыма, фальварак існаваў яшчэ у кан. 16 — пач. 17 ст., але дакладных звестак няма.

[правіць] Пасёлак пры чыгунцы

Пасля пачатку будаўніцтва Палескіх чыгунак — атрымала статус мястэчка. 3 адкрыццём руху па Палескіх чыгунках (1884) і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасці шкла. У 1888 ва ўрочышчы "Ельня" маёнтка Ганцавічы пры станцыі Ганцавічы пачынае будаўніцтва паравага лесапільнага заводе пінскі купец Вола Веніямін, якому было дазволена арэндаваць у графа Чапскага 1/2 дзесяціны зямлі. Завод размяшчаўся там, дзе цяпер (на 2008 год) у Ганцавічах знаходзіцца аўтобусная станцыя. У 1900–1902 сярэднегадавы гандлёвы абарот ад лясных аперацый і камісіянерскай дзейнасці складаў тут 40 тыс. рублёў.

З дакументаў аб зацвярджэнні плана забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічы (24-30.10.1902) можна скласці ўяўленне аб тым дзе размешчаўся першапачатковы пасёлак — ва ўрочыўшчы "Ельня" пры станцыі Ганцавічы Палескай чыгункі Круговіцкай воласці. Там жа маецца запіс, што пасёлак утварыўся ў 1898 годзе. Прычынай ўзнікнення, гаворыцца ў дакуменце, з'яўляецца пабудова завода Краеўскага і Столя, продаж лесу ў маёнтку Ганцавічы і Круговічы, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, размешчанага паблізу станцыі Ганцавічы і ўрочышча "Ельна".

[правіць] У пачатку XX ст.

У 1899, на тым месцы, дзе цяпер (на 2008 год) размяшчаецца хлебазавод і Дом піянераў і школьнікаў, ужо дзейнічаў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бемскае шкло. Сярэднегадавы гандлёвы абарот у 1900 — 1902 гадах склаў тут 35 тысяч рублёў. У Ганцавічах адкрываюцца чатыры гуты, якія забяслечвалі шклозавод сыравінай. Толькі ў 1909 завод адправіў спажыўцам 45273 пуды (больш за 700 тон) вырабаў са шкла. У мястэчку працавалі таксама лесазаводы, піларамы, смалакурні і іншыя прадпрыемствы. Але асноўную частку сярод іх займалі дрэваапрацоўчыя заводы, паколькі край быў багаты запасамі высакаякаснай драўніны. На прылягаючай да станцыі тэрыторыі, паблізу ад заводаў, пачалі ўзводзіцца жылыя памяшканні для работнікаў чыгункі, лесапільнага завода, піларам, шклозавода, прадпрыемства сферы абслуговання. Такім чынам, пачало ўтварацца паселішча.

У пратаколе Будаўнічага Аддзялення Мінскага Губернскага Праўлення “Аб зацвярджэнні плана праектуемага мястэчка Ганцавічы” ад 24.10.1902 запісана, што Паліцэйскае Упраўленне прадаставіла "прыгавор домагаспадароў Любашаўскага сельскага таварыства ад 6 чэрвеня 1902 года, якім яны план адобрылі сведчаць, што зямля, на якой мяркуецца адкрыццё мястэчю належыцьграфу Гуцень-Чапскаму". I далей у гэтым пратакол даецца тлумачэнне: “Адкрыццё мястэчка пры станцыі Ганцавічі з-за аддаленасці гэтай мясцовасці ад гандлёвых цэнтраў для мясцовага насельніцтва неабходна, бо дае магчымасць насельніцтву Круговіцкай воласці Слуцкага павета і Хатыніцкай Пінскага павета без цяжкасці рабіць збыт саіх сельскагаспа дарчых прадуктаў, жывёлы і набываць патрэбныя ў іх гаспадарцыпрадметы лавачнага гандлю і сельскагаспадарчых прылад, а ў цяперашні час з-за адсутнасці ў раёне гэтых валасцей гандлёвага цэнтра жыхарам іх прыход зіцца еэдзіць у бпіжэйшае мя тэчка Ляхавічы, якое стаіць станцыі Ганцавічы на адлегласці 40 вёрст, а ад іншых населеных пунктаў у эначна далейшай адлегласці, што вясною і восенм вельмі цяжка з-за балоцістай глебы Круговіцкай і Хатыніцю валасцей, таму адкрыццё мя тэчка Ганцавічы з'яўляецца пажаданым, але ажыццяўлею гэтага можа быць дапушчаі толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік прымена свой рахуні утрыманне ў праектуемым местэчку хаця б пешага ўрадніка бо без гэтага нагляд за гэтым насельніцтвам будзе вельмі складаны; па-першае, так што там адкрыецца права яўрэйскага пасялення, а затым і таму, што мясцовасць гэтая знаходзіцца на самой ускраіне павета і ўраднік, у раёне якога яна знаходзіцца, загадвае дзвюма валасцямі..." I далей: "...прымаючы пад увагу, што гэты пан быў прад'яўлены мясцоваму с лянскаму таварыству і адобраны ім, Будаўнічае Аддзяленне Губернскага Праўлення мяркуе: план праектуемага мястэча Ганцавічы зацвердзІць, аб чым і зрабіць надпіс на плане..."[1]. Уладальнікам зямлі графам Чапскім пад мястэчка разам з зямлёй пад шклозаводам адводзілася 79 дзвсяцін: пад забудову, рынкавую плошчу, вуліцы, агульны выган, могілкі. У паселішчы пры ст. Ганцавічы ў той час жыло 312 чалавек, у т.л. 96 яўрэяў. Займаліся яны рознага роду работамі) на чыгунцы і на прадпрыем-ствах, гандлем дробнымі таварамі і лесаматэрыяламі, а таксама камісіянерствам па адпраўцы грузаў праз станцыю Ганцавічы. Быў у паселішчы адзін каменны і 85 драўляных будынкаў для жылля.

[правіць] Савецкая гісторыя Ганцавічаў

З 1921 у складзе Польшчы. У Ганцавічах быў каталіцкі прыход, драўляны касцёл (1921) згарэўшы з большай часткай мястэчка ў 1934. Праваслаўнае насельніцтва распараджалася вялікай царквой, было дзве сінагогі, пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, урач і фельчар. Меліся гасцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Вшэравіцкага (цана пакоя ў суткі ~1,5 злотага), быў рэстаран Красінскага (абед ~1 злоты), кафэ Грамбецкага.

з 1939 - у БССР. Адміністрацыйнае становішча Ганцавіч змянілася пасля вызвалення заходняй Беларусі ад буржуарнай Польшчы. 15.1.1940 утвораны Ганцавіцкі раён з цэнтрам у Ганцавічах, Ганцавічам нададзены статус гарадскога пасёлка. З 6.12.1973 — горад, з колькасцю насельніцтва 6,9 тыс. чалавек.

На поўнач ад Ганцавічаў размешчаная РЛС «Волга».

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў і лясной прамысловасці. Гасцініца.

[правіць] Культура

Ганцавіцкі краязнаўчы музей. Касцёл (1999), Ціханаўскі сабор (2000).

[правіць] У Сеціве


[правіць] Зноскі

  1. Для даведкі: граф Г.-Чапскі ў маёнтку Ганцавічы меў ва ўласнасці 5,3 тысячы дзесяцін зямлі (для параўнання: уладальнік маёнка Агарэвічы Свяжынскі Карл Мацвеевіч меў 17,9 тысячы дзесяцін, а Патоцкая Яніна Тамашаўна, якая валодала Хатынічамі, Малькавічамі і Раздзялавічамі, мела ва ўласнасці 50,3 тысячы дзесяцін зямлі).
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах