Ганібал Барка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ганібал (у перакладзе з фінікійскай «дар Баала») Барка, больш вядомы як проста Ганібал (247-183 да н. э.) — карфагенскі палкаводзец. Лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў і дзяржаўных мужоў старажытнасці. Быў ворагам нумар адзін Рымскай рэспублікі і апошнім сапраўдным лідэрам Карфагена перад яго падзеннем у серыі Пунічных войнаў. Сын Гамількара Барка.
