Гаплоідныя клеткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаплоідныя клеткі — жывыя клеткі, якія ў адрозненне ад дыплоідных клетак утрымліваюць адзінарны набор храмасом. Кожная храмасома прадстаўлена ў такіх клетках адзінай копіяй, а кожны ген - адным алелем. Таму ў гаплоідных арганізмаў праяўляюцца ўсе зноў узніклыя мутацыі (няма з'явы дамінантнасці і рэцэсіўнасці). Прыватным выпадкам гаплоідных клетак з'яўляюцца гаметы.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]