Замкавая гара (Пуцэвічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Замкавая, Пуцэвічы)
Замкавая гара
Замкавая гара, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі
Замкавая гара, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня324,1 м
Размяшчэнне
53°36′08″ пн. ш. 25°46′31″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
РаёнНавагрудскі раён
Хрыбет ці масіўНавагрудскае ўзвышша 
Замкавая гара (Пуцэвічы) (Беларусь)
Замкавая гара
Замкавая гара
Замкавая гара (Пуцэвічы) (Гродзенская вобласць)
Замкавая гара
Замкавая гара

За́мкавая гара (Пуцэвіцкая[1]) — узгорак у Ладзеніцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці вышынёй 324,1 м над узроўнем мора.

Замкавая гара — найвышэйшы пункт Навагрудскага ўзвышша і наогул Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на захад ад Навагрудка побач з вёскай Пуцэвічы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Складзена чырвона-бурымі марэннымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцця субмерыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэнняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасць 3—7°, адносныя перавышэнні да 20—25 м. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеападзоленыя, бліжэй да вяршыні эрадзіраваныя. Амаль уся пад ворывам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]