Гарадзельская унія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сямейства польскіх шляхетных гербаў

Гарадзельская ўнія (1413, Гародла) — дамова вялікага князя літоўскага Вітаўта са сваім стрыечным братам, польскім каралём Уладзіславам Ягайла.

Змест

[правіць] Час і месца

Складзеная 2 кастрычніка 1413 (тры гады праз пасля Грунвальдскай бітвы) у з. Гародла на р. Заходні Буг (сучасная Польшча).

[правіць] Значэнне

Падпісаныя акты рэгулявалі адносіны Літвы і Каралеўства Польскага.

У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім апераваў Крэўскі акт, «далучэнне» азначала відавочнае прыгнечанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшага літоўскага дваранства, ледзь распачаўшага палітычна выяўляць сябе, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.[1]

Вітаўт прызнаў вярхоўную ўладу караля; частка вотчынных правоў на Літву Ягайлы пераходзіла польскай дзяржаве і тытул вярхоўнага князя Літвы станавіўся элементам польскага каралеўскага тытула. Адначасова ўводзіўся спадчынны інстытут вялікага князя літоўскага, што адмяняла ўсталяванае Віленска-Радамскім актам аднаўленне прамога кіравання польскага караля пасля смерці Вітаўта. Вышэйшая польская шляхта абвясціла Вітаўта апекуном малалетней дочкі-спадчынніцы Ядзвігі і Ягайла. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і стаў другою па значнасці асобай ва ўладнай сістэмы злучанай дзяржавы.

Акрамя таго, у Літве уводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне (у сувязі з чым пасады віленскіх і трокскіх ваявод і кашталянаў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць у Любліне або ў Парчаве.

[правіць] Прыняцце гербаў

Няпоўны спіс гербаў, прынятых літоўскімі родамі ў Гародле.

Герб Назва Польскі бок Літоўскі бок
Herb Abdank.svg Абданк Пётр з Відавы,
Якуб з Рагозна
Ян Гаштаўт
Herb Bogorya.jpg Багорыя Марэк з Накола Станіслаў Вышыгін
140px-Herb Gieralt.PNG Геральт Мікалай з Гажкова, біскуп віленскі Сургут з Рэчынак
POL COA Gryf.svg Грыф  ? Бутаўд
POL COA Doliwa.svg Даліва Мацей Кот,
Януш Фурман,
Пётр з Фалькова
Начка Гінвілавіч
Herb Debno.jpg Дэмбна Дабеслаў з Алясніцы Альбрэхт Карэва
Herb Dzialosza.jpg Дзялоша  ? Волчка Ракутовіч
Herb Zadora.jpg Задора Збігнеў з Бжэзя Яўнут Валімонтавіч
Herb Zaremba.jpg Зарэмба Ян з Кролікава,
Марцін з Каліновы
Гінет Кончавіч
Herb Łabędź 1.svg Лебедзь Дзерслаў (са Скжына?) Андрэй Галігунт
Herb Lis.jpg Ліс Крысцін, кашталян сандэцкі Ян Сунігайла
Herb Leliwa.jpg Ляліва Ян з Тарнова,
Ядвіга з Ляжэніц
Войцех Манівід
Herb Pomian.svg Памян Ян Пэля, біскуп уроцлаўскі Станіслаў Сак
POL COA Poraj.svg Порай Міхал з Міхалова,
Яка
Мікалай Былімін
Herb Rawicz.jpg Равіч Крыстын з Астрова, кашталян кракаўскі,
Грот з Янковіч
Мінігайла Гедыгольдавіч
Herb Traby.jpg Трубы Мікалай Тромба, арцыбіскуп Гнезненскі Крысцін Осцік
Herb Ciolek.jpg Цёлак Станіслаў з Бжэжа (?) Ян Эвілд
Herb Jastrzebiec.jpg Ястрабец Войцех, біскуп кракаўскі,
Марцін з Любніцы
Ян Няміра
  1. Гудавичюс Э. История Литвы... С. 226.

[правіць] Спасылкі

[правіць] Літаратура

  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Том I. Перевод Г. И. Ефромова. Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, Batrus, 2005. ISBN 5-94953-029-2. С. 225—229.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах