Гарадскі пасёлак Бобр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бобр
Бобр
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.342222° пн. ш. 29.275278° у. д. (G) (O) (Я)54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.342222° пн. ш. 29.275278° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
1,2 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс
Аўтамабільны код
5
Бобр (Беларусь)
Бобр
Бобр
Бобр (Мінская вобласць)
Бобр
Бобр

Бобрпасёлак гарадскога тыпу ў Беларусі, на рацэ Бобр. Цэнтр сельсавета Крупскага раёна Мінскай вобласці[1]. Насельніцтва 1118[2] чал. (2009). Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія Мінск — Орша).

Бобр — магдэбургскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Бобр датуецца 1516 годам, калі князь Іван Друцкі-Красны адпісаў яго разам з Сакаловічамі і Недаходавым сваёй жонцы Марыне з князёў Заслаўскіх. У 1559 мясцовасць згадваецца як уладанне Хадкевічаў. Захаваўся дакумент 1573 года на перадачу Бабра ў заставу швагру Яна Хадкевіча Станіславу Пацу, у якім паселішча значыцца як мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У гэты час тут, паводле інвентару, быў 71 дом, дзейнічаў гасціны двор[3].

Як сведчыць інвентар, станам на 1614 у Бабры было 180 аселых мяшчанскіх двароў (пляцаў) на абодвух берагах рэчкі. Апрача таго, мяшчанам належала 90 надзелаў ворыўнай зямлі, вымеранай у валоках і моргах, і 16 г.зв. «гуменных» пляцаў пад гаспадарчымі пабудовамі. Сярод уладальнікаў валокаў і гуменных пляцаў сустракаюцца прозвішчы яшчэ прыкладна 44 мяшчан, не пазначаных у ліку ўладальнікаў мяшчанскіх пляцаў. У Бабры існавала царква, святару якой айцу Фёдару належалі пляц і валока, вольныя ад усіх падаткаў. Згадваюцца таксама карчма на рыначнай плошчы, вадзяны млын з дзвюма коламі і мост, якія здаваліся ў арэнду. У 1699 маёнткам валодаў Бенедыкт Сапега, які ў 1700 годзе прадаў яго Яну Казіміру Лендорфу.

У 1733 Бобр перайшоў у валоданне Агінскіх. Станам на 1743 у мястэчку было 60 дымоў. У 1760 тут збудавалі мураваны Марыінскі касцёл; мястэчка налічвала каля 100 двароў і было найбуйнейшым з усіх паселішчаў сучаснай Крупшчыны.

1 снежня 1762 (паводле іншых звестак у 1735[4] кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бабру Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах»[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бобр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1828 у мястэчку пачала працаваць цагельня. У 1842 тут збудавалі царкву. Станам на 1885 існавалі 2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца на 12 месцаў, народнае вучылішча, праваслаўная і 3 яўрэйскія і школы, 2 млыны, 22 крамы; праводзіліся 3 рэгулярныя кірмашы. У 1904 працавалі 2 цагельні. На 1907 — 445 будынкаў. У Першую сусветную вайну ў 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Панарама мястэчка Бобр, 1918
Панарама мястэчка Бобр, 1918


1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Бобр увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Бобр вярнулі БССР. 27 верасня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі, аднак ужо 17 лютага 1941 яно атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Бобр знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. З 31 сакавіка 1977 года да 18 лютага 2010 года цэнтр Бобрскага пасялковага савета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Бабры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р19. За 4 км на поўдзень ад мястэчка праходзіць шаша М1 (E30)

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсв. Дзевы Марыі, знішчаны бальшавікамі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Могілкі яўрэйскія
  • Сядзіба (XIX ст.)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 351
  2. 2,0 2,1 Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. Вячаслаў Насевіч. Бобр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 336.
  4. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Крупскі раён
  5. Бобр // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  6. Bobr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 258.
  7. Бобр // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 119.
  8. В. Насевіч, Т. Чуракова. Бобр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 50.
  9. В. Насевіч, Т. Чуракова. Бобр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 49.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Месты і мястэчкі гістарычнай Аршаншчыны