З пляцоўкі Вікіпедыя.
Воранава — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Воранаўскага раёна. У 133 км ад Гродна, 1 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Ліда—Вільнюс. Насельніцтва 6,5 тыс. чал. (2006).
Вядома з 16 ст. у ВКЛ. Даўняя назва Балотная ад ракі Балатнянка (цяпер ручай). На карце Т. Макоўскага (1613) адзначана як мястэчка. У 16—18 ст. належала Гаштольдам, Сцыпіёнам, Зарэцкім. У 1735 кашталян смаленскі, стараста лідскі Я. Сцыпіён адкрыў у Воранава школу і калегіум піяраў (у 1755 пераведеныя ў Ліду). З 1795 у Расійскай імперыі, мястэчка Лідскага павета. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 цэнтр раёна, гарадскі пасёлак.
- 2006 — 6,5 тыс.
- 2009 — 6,4 тыс.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Воранава».