Гарадскі пасёлак Зэльва
| Гарадскі пасёлак
Зэльва
|
||||||||||||||||||||||||||
Зэльва — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск—Баранавічы. Насельніцтва 7,7 тыс. чал. (2006).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Вядомая з 1470 як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва. З 16 ст. Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З 1-й пал. 17 ст. уладанне Сапегаў. З 1524 Вялікая Зэльва (з 16 ст. у крыніцах проста Зэльва) мястэчка Ваўкавыскага павета. У 1643 К. Сапега прымаў тут караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава Вазу. У 1721 г. каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш). У 1739 у мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў. З 1795 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. У 1831 Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні (1830—1831) канфіскаваная. У 20 ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна. У 1962—1966 — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 г. — цэнтр Зэльвенскага раёна.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (у 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.
Дэмаграфія [правіць]
- 1829—1103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[1]
- 1832—175 двароў[1]
- 1857—1950 чал., 240 двароў[1]
- 1897—2852 чал. (1404 мужч., 1448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[1]
- 1971 — ~4300 чал.[2]
Памятныя мясціны [правіць]
- Зэльвенская Троіцкая царква
- Зэльвенскі Троіцкі касцёл
Вядомыя асобы [правіць]
- Ларыса Геніюш (1910—1983), беларуская паэтэса і празаік
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Административно-территориальное устройство БССР. Т. 2: справочник. — Мн., 1987;
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998. С. 121—122;
- Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. — С. 87-97.
Спасылкі [правіць]
- Сайт пасёлка Зэльва (руск.)