Гарадскі пасёлак Лоеў
| Гарадскі пасёлак
Лоеў
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
|
Лоеў на Вікісховішчы
|
Ло́еў — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Лоеўскага раёна. Прыстань на Дняпры ў вусціе р. Сож. У 92 км ад Гомеля, 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца на лініі Гомель—Калінкавічы. Аўтадарогі на Брагін і Рэчыцу. Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1505 як Лоева Гара. У 14—18 ст. існаваў Лоеўскі замак, вакол якога паўстала паселішча. З канца 16 ст. мястэчка і замак — цэнтр Лоеўскага староства. У 1646 далучаны да Старадубскага павету Смаленскага ваяводства ВКЛ. 31.7.1649 каля Лоева адбылася Лоеўская бітва паміж войскамі гетмана Багдана Хмяльніцкага пад кам. Міхайлы Крычэўскага і войскамі ВКЛ пад кам. Януша Радзівіла. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Лоеў быў спустошаны. З 1676 уласнасць розных памешчыкаў. З 1793 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. З 1919 у складзе Мінскай вобл. БССР, затым у Гомельскай губерні РСФСР. У маі-чэрвені 1920 акупіраваны польскімі войскамі. Падчас контрнаступлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту адбыўся Лоеўскі прарыў кананерак Дняпроўскай ваеннай флатыліі. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. У 1962—1966 у Рэчыцкім р-не.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Выдатныя мясціны
- жылыя дамы (2-й пал. 19 — пач. 20 ст.)
[правіць] Вядомыя асобы
- Г. С. Пінчук (1912—1944), Герой Савецкага Саюза
- А. В. Казлоў (1913—1976), Герой Савецкага Саюза
- А. П. Карпенка (1915—1974), Герой Савецкага Саюза
- А. Д. Адзенскі (1897 - 1979) - беларускі савецкі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук