Гарадскі пасёлак Лынтупы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Лынтупы
Лынтупы
Łyntupy. Лынтупы (21.03.2011).jpg
Касцёл Св. Андрэя Баболі
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 55°03′00″ пн. ш. 26°19′00″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.316667° у. д. (G) (O) (Я)55°03′00″ пн. ш. 26°19′00″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.316667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Раён Пастаўскі
Вышыня цэнтра 225.3 м
Насельніцтва 1,6 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2155
Паштовы індэкс 211870
Лынтупы (Беларусь)
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы (Віцебская вобласць)
Лынтупы
Лынтупы

Лынтупы — гарадскі пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на р. Лынтупка. У 42 км ад г. Паставы, каля мяжы з Літвой. Тупіковая чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына — Лынтупы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Паставамі, г.п. Свір і горадам Швянчоніс, Літоўская Рэспубліка. Насельніцтва — 1,6 тыс. чалавек (2010).

Змест

[правіць] Этымалогія назвы

Тапонім «Лынтупы» ўтварыўся ад назвы рэчкі Лынтупкі, якая ў балтаў і фінаў перакладаецца літаральна як «птушыная рака». Паводле Іосіфа Быхаўца, такую назву паселішча магло атрымаць толькі ў часы знаходжання на тэрыторыі Беларусі балтаў (IVIX стст.)[1].

[правіць] Гісторыя

Вядомыя з 1459, калі віленскі ваявода А. Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл св. Андрэя. У сяр. 16 ст. у Ашмянскім павеце ВКЛ. Уладальнікамі былі Бучынскія, Астроўскія, Гільзены. З 1795 у складзе Расіі, мястэчка, цэнтр воласці Свенцянскага павета. У 1854—1939 належалі Бішэўскім. У 1921—1939 у складзе Польшчы, у Свенцянскім павеце. З 1939 у складзе БССР, вёска ў Пастаўскім р-не. З 1967 гарадскі пасёлак.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лынтупы датуецца 1385[2]. У 1459 ваявода віленскі А. Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл Св. Андрэя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.

Паводле інвэнтара, станам на 1591 у Лынтупах існавала плошча і 2 вуліцы — «Да млына» і «Да сяла Судоўскага», мелася 28 дымоў. Сядзіба ўладара маёнтку складалася з старога дома з 6 памяшканнямі і гаспадарчых пабудоваў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лынтупы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, з 9 верасня 1801 у Завілейскім павеце Віленскай губерні.

Падчас вызваленчага паўстання 5 мая 1831 у мястэчка ўвайшлі атрады паўстанцаў, адкуль яны накіраваліся ў Ашмянскі павет. У 1843 Лынтупы зрабіліся цэнтрам воласці Свянцянскага павета. Цягам 18541939 мястэчка належала Бішэўскім.

Палац Бішэўскіх, 1917

Станам на 1885 у Лынтупах было 13 двароў, валасная ўправа, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, школа (адкрылася ў 1866), багадзельня, 3 крамы, карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 праз мястэчка прайшла чыгунка, якая злучыла Полацк з Вільняй.

У канцы XIX ст. маёнтак Лынтупы складаўся з мястэчка Лынтупы, вёсак Шудаўцы, Казнадзеюшкі, Пожлікі, Пешкаўцы і засценкаў Стукаўшчызна, Яўнелішкі, Жакі, Балдук, Сенькішкі, або Балдучок, Трабуцішкі, Ігнацішкі (усе яны належалі да Лынтупскай сельскай суполкі). Праз мястэчка праходзіла вузкакалейка Новасвянцяны — Глыбокае. У пач. XX ст. Бішэўскія збудавалі ў Лынтупах двухпавярховы мураваны палац (захаваўся), раней тут заклалі парк з рэдкімі пародамі дрэваў, выкапалі ўручную 3 ставы, якія злучаліся ручаямі. У 1904 у мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод. У 1908 на месцы ранейшага драўлянага збудавалі мураваны касцёл. У 1909 у Лынтупах адкрылася народнае вучылішча. У Першую сусветную вайну ў 1915 праз мястэчка праходзіла лінія фронта.

Лынтупы, фат. І. Сербаў, 1916

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лынтупы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Свянцянскага павета. Мясцовае вучылішча рэарганізавалі ў прагімназію. Станам на 1937 у мястэчку было 194 двары.

У 1939 Лынтупы ўвайшлі ў БССР, у Пастаўскі раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1967 Лынтупы атрымалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка. 8 красавіка 2004 расфармавалі Лынтупскі пасялковы савет, замест яго быў створаны Лынтупскі сельсавет (Лынтупы не ўваходзяць у яго склад, але зяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне герба і сцяга пасёлка[3].

[правіць] Насельніцтва

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Пункты мытнага афармлення Лынтупы-1 і Лынтупы-2.

[правіць] Інфраструктура

У Лынтупах працуюць аптэка, бальніца, ветэрынарны ўчастак, 2 дзіцячыя сады, спіртзавод, дом быту, лясніцтва, міліцэйскае аддзяленне, 5 крам, лазня, метэастанцыя, АТС, філіял ашчаднага банка, філіял ПМК-21, пажарная каманда, пошта, нафтабаза, электрастанцыя, цэх дрэваапрацоўкі, сталоўка, хлебанарыхтоўчае прадпрыемства, сярэдняя школа, бібліятэка.

[правіць] Транспарт

Праз пасёлак праходзяць аўтадарогі Р95 (Лынтупы — Смаргонь — Гальшаны) і Р110 (Глыбокае — мяжа Літвы). У наш час пасажырскае чыгуначнае паведамленне ў кірунку Літвы не ажыццяўляецца.

[правіць] Памежная зона

Лынтупы знаходзяцца ў пагранічнай зоне Рэспублікі Беларусь, уезд у якую ажыццяўляецца на заснаванні апавяшчэння пагранічнікаў пра намер наведаць тое ці іншае месца ў памежнай зоне і выплаце дзяржаўнай пошліны[7].

[правіць] Славутасці

Вежа ў старым парку

У Лынтупскай школе дзейнічае музей «Беларуская хатка» (адкрыўся ў 1992 намаганнямі М. Нячаевай).

На паўночным захадзе ад Лынтупаў знаходзіцца курганны могільнік балтаў X—XI стст.

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
  • Касцёл Св. Андрэя Апостала (1908—1914)
  • Старыя каталіцкія могілкі, капліцы
  • Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх (пач. ХХ ст.)

Зноскі

  1. Быхавец, І. Лынтупы — Роднае слова. — 1994. — С. 74—77.
  2. Іосіф Зямчонак. Уладзімір Мальцаў. Лынтупы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 407.
  3. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(руск.) 
  4. Łyntupy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 851.
  5. Лынтупы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  6. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. http://gpk.gov.by/press_center/news/serv/1659/ Сайт ДПК

[правіць] Літаратура

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах