Гарадскі пасёлак Любеч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пасёлак гарадскога тыпу
|
||||||||||||||||||||||
|
|
Любеч (укр.: Любеч) — колішні горад, цяпер г.п. у Рэпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, на рацэ Дняпро. Насельніцтва 2381 чал. (2007).
Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы на лініі Чарнігаў — Оўруч.
Змест |
Гісторыя [правіць]
- 882: першы ўспамін пра Любеч у Аповесці мінулых часоў, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу.
- 1024—1036 і 1054—1239: у складзе Чарнігаўскага княства.
- 1097: шэсць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Усяслава, які проста не быў запрошаны, правялі ў Любечы свой з'езд, паводле пастановаў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладанні трох старэйшых ліній — Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэты падзел не тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзэрэнітэт як форма ўлады на Русі[1].
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1-я пал. XV ст.: перайшоў у валоданне Манівідаў.
- 1471: цэнтр воласці Кіеўскага ваяводства.
- 1484: вялікі князь Казімір надаў Любеч збегламу з Масковіі князю Васілю Міхайлавічу Вярэйскаму[2].
- 1500—1508: горада захапілі маскоўскія войскі.
- 1526: размежаванне Гомельскага і Любецкага старостваў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім.
- 1571: у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўскае і Брагінская воласці[3].
- 1623: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1635: у Чарнігаўскім ваяводстве.
- 1646: у складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4].
- 1667: згодна з Андрусаўскім перамір'ем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавай; соценнае горада Чарнігаўскага казацкага палку.
- XVIII—XIX стст.: невялікае мястэчка Чарнігаўскай губерні.
- 1 верасня 1941 — 23 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1986: пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Славутасці [правіць]
- Замчышча.
- Царква Праабражэння Гасподняга (1817).
Вядомыя ўраджэнцы [правіць]
- Антоній Пячэрскі (~982—1073) — хрысціянскі святы, царкоўны дзеяч Русі.
- Валерый Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладчык.
Зноскі
- ↑ II. Першыя дзяржавы Беларусі. II.1. Полацкае княства // Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001.
- ↑ Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 315
- ↑ Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 316
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Lubecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 395—396
- Любеч // Гарадскі пасёлак Любеч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Кондратьев И.В. Любеч (материалы к справочно-энциклопедическим изданиям )// Северянская летопись. – 2008. - №2. – С.35-45. (на укр.яз.)(Размещено: http://www.igor-condr.narod.ru/pages/istor.html)