Гарадскі пасёлак Лёзна
| Гарадскі пасёлак
Лёзна
Лёзна
|
||||||||||||||||||||||||
Лёзна — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Лёзненскага раёна, на левым беразе р. Мошна. У 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, недалёка ад мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6,2 тыс. чал. (2009).
|
Гісторыя [правіць]
Узнікла Лёзна ў канцы 15 ст. на землях Мікулінскай воласці. Назва, верагодна, паходзіць ад слова «лёзны» — чужы, нетутэйшы, прышлы. У 1514 г. заваявана Маскоўскай дзяржавай, у 1526 вернута ў склад ВКЛ. У канцы 16 ст. Лёзна разам з Мікулінскай воласцю ўваходзіла ў Віцебскі павет. 3 1625 г. яно стала ўласнасцю князёў Агінскіх. У 1654 упамінаецца ўжо як мястэчка. З 1772 года ў складзе Расіі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 Агінскімі была пабудавана мураваная праваслаўная царква (разбурана ў 1961 годзе). Падчас вайны 1812 у Ліёзна стаяў 2 тыдні 3-й корпус маршала М. Нэя (гэтая падзея захаваў на сваім малюнку маёр французскага войска Х. У. Фабер дзю Фора «На біваку ў Ліёзна ў жніўні 1812 года»). У 19 — пач. 20 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка.
3 1831 г. ў Лёзне праводзіліся 4 кірмашы штогод, былі развітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. У 1866—1867 быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, якая прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 годзе пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, якая ў 1887 г. была рэарганізавана ў 4-класнае народнае вучылішча. 3 1870 г. Лёзна стала ўласнасцю Храпавіцкіх, пазней — А. І. Шабекі. У 1880-я у Лёзна 216 дамоў, 26 крам, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца. У пач. 20 ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынка, 2 млына, 2 вучылішча, па-ранейшаму штогод праводзіліся 4 кірмашы.
У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР. 3 1924 у БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27.9.1938 — гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны 17.7.1941 Лёзна акупіравана, за час вайны акупанты загубілі тут 1,2 чал., Лёзна было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены войскамі Калінінскага фронту.
Мясцовасць атрымала своеасаблівую вядомасць пасля меркаванага замаху на забойства тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі, які адбыўся 16.7.1994 непадалёк.
Забудова [правіць]
Рака падзяляе горад на 2 часткі. Асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе Мошны. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з 19 ст. У 1972 г. быў распрацаваны генеральны план гарадскога пасёлка. Новы генеральны план распрацаваны ў 1983 годзе. Цэнтр Лёзна забудаваны 3—5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. За чыгункай, у паўднёвай частцы, сфарміравалася прамысловая частка Лёзна. Вядзецца катэджавае будаўніцтва.
Дэмаграфія [правіць]
- 1846 — 0,745 тыс.
- 1867 — 1,085 тыс.
- 1880 — 1,536 тыс.
- 1897 — 2,473 тыс.[1]
- 1997 — 2,5 тыс.
- 1917 — 2,1 тыс.
- 1939 — 4,1 тыс.
- 1972 — 5,7 тыс.
- 2003 — 6,8 тыс.
- 2009 — 6,2 тыс.
Эканоміка [правіць]
Працуюць хлебны, малочны, кансервава-агароднінасушыльны заводы, ільнозавод.
Адукацыя [правіць]
У пасёлку 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.
Культура [правіць]
Дом культуры, 2 бібліятэкі, Лёзненскі ваенна-гістарычны музей. Выдаецца раённая газета «Сцяг Перамогі».
Помнікі [правіць]
Вайсковыя могілкі, магілы ахвяр нацызму, помнік Вызвалення.
Зноскі
- ↑ Усерасійскі перапіс, 1897.
Літаратура [правіць]
- Лёзна // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 139—140.
- Лёзна // Князева, В. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. — Мн., 2005. — С. 76-77.
- Лёзна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 4. — С. 358—359.
- Лиозно // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик [и др.]. — Мн., 2004. — С. 214—215.
- Дударенко М. Л., Перечнев Ю. Г., Елисеев В. Т. и др. Освобождение городов: Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941-1945 — М.: Воениздат, 1985. — 598 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі [правіць]
- Лёзна tut.by
- Сайт газеты «Сцяг Перамогі»
- Прыдзвінскі край — Лёзна
- (руск.) Інфармацыйна-забаўляльны партал Лёзна
| Лёзненскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарадскія пасёлкі | Лёзна | |
| Сельсаветы | Бабінавіцкі с/с • Веляшковіцкі с/с • Дабрамыслянскі с/с • Кавалёўскі с/с • Крынкаўскі с/с • Лёзнянскі с/с • Яськаўшчынскі с/с | |