Поразава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Поразава)
Гарадскі пасёлак
Поразава
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 653 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Паштовыя індэксы
231982
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252857907
Поразава на карце Беларусі ±
Поразава (Беларусь)
Поразава
Поразава (Гродзенская вобласць)
Поразава

Поразава[2] (трансліт.: Porazava, руск.: Порозово) — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. За 22 км ад горада Свіслач, 112 км ад Гродна. Насельніцтва 900 чал. (2017)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Поразава згадваецца ў XV стагоддзі як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 года і 27 сакавіка 1523 года атрымала яго паўторна[4]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:

" …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… "

У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[5]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX стагоддзя ў Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[6]. У XIX — пачатку XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[7].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стала цэнтрам раёна. З чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[8]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 207 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 124, мяшчан-хрысціян і сялян 79[9]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 яўрэяў[10]; 1897 год — каля 1,5 тыс. чал.[11]
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[12]; 1995 — 1,5 тыс. чал.[11]; 1998 год — 1450 чал.[13]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119[14] чал. (перапіс); 2015 год — 922 чал.; 2016 год — 913 чал.[15]; 2017 год — 900 чал.[3]; 2023 год — 694 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства вытворчасці лазовай мэблі.

  • ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Поразава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 461. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Поразава // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Порозово // Поразава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. Порозово // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  10. Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 826.
  11. а б Беларусь 1995.
  12. Porozów // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  13. Поразава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 550.
  14. Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]