З пляцоўкі Вікіпедыя.
Расоны — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Расонскага раёна, на беразе воз. Расоны. У 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі Полацк—Невель (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Полацкам, Верхнядзвінскім, Невелям. Насельніцтва 5,2 тыс. чал. (2009).
Вядомыя з 1552 як вёска Полацкага ваяводства ВКЛ. Належала Ф. І. Корсаку. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1796 у Беларускай губерніі, з 1802 у складзе Віцебскай губерніі. З 1905 вёска Узнясенскай воласці Полацкага павета. З 1924 цэнтр раёна. З 14.3.1958 гарадскі пасёлак. У 1962—1965 у Полацкім р-не.
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Россоны». Дом паляўнічага.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Расонская Узнясенская царква
- Расонская сядзіба.