Гарадскі пасёлак Руба

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Гарадскі пасёлак
Ру́ба


Каардынаты Каардынаты: 55°18′08″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.302222° пн. ш. 30.311667° у. д. (G) (O) (Я)55°18′08″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.302222° пн. ш. 30.311667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Насельніцтва 8,1 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 212
Паштовы індэкс 211321
BY 2
Ру́ба (Беларусь)
Ру́ба
Ру́ба
Ру́ба (Віцебская вобласць)
Ру́ба
Ру́ба

Ру́багарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў юрысдыкцыі Віцебскага гарсавета (Чыгуначны раён). На р. Заходняя Дзвіна, у 15 км ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі злучаная з Віцебскам, Гарадком, Суражам. Насельніцтва 8,1 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомая з пачатку XIX ст. як цэнтр фальварка, у які ў 1834 годзе ўваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу буйнейшыя на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнсці Піскунова.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 г. карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.

З 31 ліпеня 1970 г. — гарадскі пасёлак.

[правіць] Эканоміка

Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчу, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — буйнейшае ў Беларусі радовішча высокаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Горналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Помнік на магіле ахвяр фашызму
  • Помнік на магіле Невядомага салдата
  • Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады
  • Царква ў гонар вялікамучаніка Панцеляімона
  • Дэндрапарк

[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць] Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск, 2001 Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9500 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мінск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 317. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.) 

[правіць] У Сеціве

герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскНаваполацкОршаПолацк

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах