Гарадскі пасёлак Шуміліна
| Гарадскі пасёлак
Шуміліна
Бібліятэка
|
Шуміліна — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шумілінскага раёна. У 40 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Полацк, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацк, Бешанковічы, Гарадок. Насельніцтва 7,2 тыс. чал. (2009).
Змест |
[правіць] Гісторыя
У 19 ст. вёска ў Лаважскай воласці Полацкага павету Віцебскай губерніі. У 1866 — 5 двароў, 13 будынкаў, 38 жыхароў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886) мястэчка — станцыя Баболіна (да 1962 Сіроціна). У пач. 20 ст. — 50 жыхароў. У скадзе РСФСР. З 1924 у БССР — цэнтр Сіроцінскага р-на. З 1938 гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны, з чэрвеня 1941 па 23.6.1944 акупіраваны. У 1962—1966 у Віцебскім р-не.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Культура
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
[правіць] Вядомыя асобы
- П. А. Акуцыёнак (1923—1943) — Герой Савецкага Саюза