Гібралтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарады Гібралтара)
Гібралтар
Gibraltar
Герб Гібралтара
Сцяг Гібралтара Герб Гібралтара
Дэвіз: «лац.: Nulli Expugnabilis Hosti»
Гімн: «Гімн Гібралтара»
Афіцыйная мова англійская
Сталіца (Гібралтар)
Найбуйнейшы горад Гібралтар
Форма кіравання Брытанскія замежныя тэрыторыі

Каралева
Губернатар
Галоўны Міністр

Елізавета II
Сэр Фрэнсіс Рычардз
Пітэр Каруана
Плошча
• Усяго

6,5 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

28,875 чал.
4,290 чал./км²
ВУП
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$500 000 000 (463 711 968 £)
$17 500 (16,608 £/чал.)
Валюта Гібралтарскі фунт
Інтэрнэт-дамен .gi
Код ISO (Alpha-2) GI
Код ISO (Alpha-3) GIB
Тэлефонны код +350
9567 (для Іспаніі)
Часавыя паясы UTC+1

Гібралтар (англ.: Gibraltar) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнейскага паўвострава, улучае Гібралтарскую скалу і пясчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнейскім паўвостравам. Назва «Гібралтар» паходзіць ад імя арабскага военачальніка Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка (араб. جبل طارق‎‎).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні маўраў, якія захапілі яго ў вестготаў у 711 годзе. У 1462 годзе падчас Рэканкісты ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены ангельскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Джорджа Рука. У 1713 годзе паводле Утрэхтскай мірнай дамовы, навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць у 1727 годзе падчас англа-іспанскай вайны, а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779—1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.

У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе Суэцкага канала, які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Ўладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў Міжземным моры.

У 1940 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны каўдыльё Франсіска Франка, выконваючы ўзброены нейтралітэт, адхіліў прапанову Гітлера захапіць брытанскі Гібралтар.

У 1964 Гібралтар атрымаў сваю канстытуцыю. У калёніі быў створаны парламент — Палата сходу і сфарміраваны ўрад. У 1969 годзе была прынятая новая канстытуцыя, згодна якой уводзілася поўнае ўнутранае самакіраванне.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.

Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер’і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]