Гаральд I, кароль Англіі
| Гаральд I Заячая Лапа Harold I Harefoot |
||
|
||
|---|---|---|
| з 12 лістапада 1035 | ||
| Папярэднік: | Кнуд Вялікі | |
| Пераемнік: | Хардэкнуд | |
| Нараджэнне: | каля 1015 Англія |
|
| Смерць: | 17 сакавіка 1040 Англія |
|
| Пахаваны: | Вэстмінстэрскае абацтва, у 1040 годзе рэшткі былі кінуты ў балота ля берагоў ракі Тэмза | |
| Дынастыя: | Кнютлінгі | |
| Бацька: | Кнуд Вялікі | |
| Маці: | Эльфгіфу Нартгемптанская | |
Гаральд I Заячая Лапа (англ.: Harold Harefoot; каля 1015 — 17 сакавіка 1040) – кароль Англіі, які ўладарыў у 1035-1040. Сваю мянушку атрымаў за хуткасць і паляўнічыя ўменні.
Гаральд быў незаконнанароджаным сынам караля Англіі, Даніі і Нарвегіі Кнуда Вялікага і Эльфгіфу Нартгемптанскай.
Пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе прастол павінен быў атрымаць у спадчыну адзіны законы сын Кнуда Хардэкнуд, які кіраваў Даніяй напрыканцы жыцця свайго бацькі. Аднак пагроза з боку караля Нарвегіі Магнуса I не дала магчымасці Хардэкнуду прыехаць у Англію на каранаванне. Гэтым скарысталася частка англійскіх магнатаў на чале з эрлам Леафрыкам і Эльфгіфу Нартгемптанскай, якія далі параду абраць рэгентам краіны Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе напачатку 1036 года прыхільнікі Гаральда і Хардэкнуда прыйшлі да кампрамісу: Гаральд станавіўся рэгентам Англіі, а каралева-маці Эма Нармандская захоўвала свой двор, гвардыю і кантроль над каралеўскай казной. Тым не менш Гаральд напаў на рэзідэнцыю Эмы ў Вінчэстэры і захапіў казну. Напрыканцы 1037 года ўсе магнаты Англіі прызналі Гаральда сваім каралём, а Эма збегла з краіны.
Паводле меркавання некаторых гісторыкаў, улада ў краіне ў той час практычна знаходзілася ў руках маці Гаральда Эльфгіфу. У 1036 годзе ў Англію прыбыў Альфрэд Этэлінг, малодшы сын караля Этельрэда II, які меў правы на англійскі трон. Асцерагаючыся, што яго прысутнасць на астравах справацуе звяржэнне Гаральда, прыхільнікі апошняга на чале з эрлам Годвінам арыштавалі Альфрэда. Пасля гэтага яго асляпілі і у хуткім часе Альфрэд памёр. Смерць Этэлінга абурыла не толькі Хардэкнуда, які прыходзіўся кроўным братам нябожчыка, але і герцага Нармандыі, пад аховай якога пражываў Альфрэд.
Пазіцыі Гаральда ў Англіі былі дастаткова трывалымі, невядома аб якіх-небудзь апазіцыйных партый да караля з боку англа-дацкай арыстакратыі. Аднак Хардэкнуд падрыхтаваў атаку на астравы. Дамовіўшыся з Нарвегіяй аб міры ў 1039 годзе, Хардэкнуд сабраў вялікі флот і адплыў на адваяванне Англіі. Аднак вайны атрымалася пазбегнуць, бо 17 сакавіка 1040 года Гаральд I нечакана памёр. Хардэкнуд высадзіўся ў Уэсексу і у скорым часе быў аб’яўлены каралём Англіі. Цела Гаральда, якое было вынята з магілы ў Вэстмінстэрскім абацтве, было кінута ў балота ля берагоў Тэмзы.
Літаратура[правіць]
- Англасаксонская хроніка
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаральд I, кароль Англіі
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |