Гаральд II Годвінсан
| Гаральд II Годвінсан Harold II Godwinson |
||
![]() |
||
| Гаральд II — фрагмент дывана з Баё | ||
|
||
|---|---|---|
| з 5 студзеня 1066 | ||
| Каранацыя: | 5 студзеня 1066 | |
| Папярэднік: | Эдуард Спавяданнік | |
| Пераемнік: | Эдгар Этэлінг | |
| Нараджэнне: | каля 1022 г. Уэсекс |
|
| Смерць: | 14 кастрычніка 1066 Гасцінгс, Англія |
|
| Пахаваны: | Волтгемскае Абацтва, Эсэкс | |
| Дынастыя: | дом Годвіна | |
| Бацька: | Годвін Уэсекскі | |
| Маці: | Гіта Таркельдацір | |
| Жонка: | 1-я: Эдзіта Лебядзіная Шыя 2-я: Алдзіта Мерсійская |
|
| Дзеці: | Ад 1-га шлюбу: сыны: Годвін, Эдмунд, Магнус дочкі: Гіта, Гунільда Ад 2-га шлюбу: сыны: Гаральд, Ульф |
|
Гаральд Годвінсан (англ.: Harold II; 1020 — 14 верасня 1066) — апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі. Загінуў у бітве пры Гасцінгсе.
Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй смерці ў бітве пры Гасцінгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандcкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Англіі, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца і Рычардам III.
Гаральд не быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але меў дачыненне да яе. Яго сястра Эдыт Усэкская была жонкай Эдуарда Спавяданніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дворам, ён быў стрыечным братам караля Свена II.
Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Уэсексу, а потым быў назначаны яшчэ і на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівеліна Гвінедскага — ўладара Уэльса — у 1062—1963 гадах. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спавяданніка і па рашэнню Уітэнагемота на наступны дзень пасля смерці Эдварда.
Лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаральд II Годвінсан- Прафайл Гаральда Годвінсана (англ.)
- BBC. Гістарычныя асобы
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
