Гарацыа Герберт Кітчэнер
| Гарацыа Герберт Кітчэнер, граф Хартумскі, віконт Ваальскі, Трансваальскі і Аспальскі, віконт Брумскі, барон Дэнтан | ||||||||
| англ.: Horatio Herbert Kitchener, 1st Earl Kitchener | ||||||||
| Дата нараджэння | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння |
Кротэр-хаус, Лікстаўэл, графства Кэры, Ірландыя |
|||||||
| Дата смерці | ||||||||
| Месца смерці | ||||||||
| Прыналежнасць | ||||||||
| Род войскаў | ||||||||
| Гады службы | ||||||||
| Званне | ||||||||
| Бітвы/войны |
Нільская экспедыцыя ў Судан, |
|||||||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||||||
Гарацыа Герберт Кітчэнер, 1-ы граф Кітчэнер (анг.Horatio Herbert Kitchener, 1st Earl Kitchener; 24 чэрвеня 1850, Лістоўэл, Ірландыя - 5 чэрвеня 1916, каля Аркнейскіх астравоў) — англійскі ваенны дзеяч, фельдмаршал (10 верасня 1909), барон (1898 год), віконт (1902 год), граф (1914 год).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і адстаўнога афіцэра. З 1863 года з сям'ёй жыў у Швейцарыі, дзе вучыўся ў французскай школе.
З 1866 - у брытанскай арміі. Скончыў ваенную акадэмію ў Вуліджы (1868 год). Удзельнічаў добраахвотнікам ў франка-прускай вайне 1870-1871 гадоў на баку Францыі.
З 1871 года - у інжынерных войсках, тады ж зрабіўся афіцэрам. З 1874 года - у англійскіх каланіяльных войсках у Брытанскім Камеруне, з 1872 - на Кіпры.
З 1882 камандаваў брытанскай кавалерыяй у Егіпце, удзельнічаў у нільскай экспедыцыі ў Судан.
У 1886-1889 гадах - губернатар Суахіма (Усходні Судан).
З 1888 года - генерал-ад'ютант егіпецкай арміі, затым у складзе брытанскіх каланіяльных войскаў у Судане.
У 1895-1898 гадах у якасці камандуючага англа-егіпецкімі войскамі кіраваў падаўленнем паўстання махдзістаў (прыхільнікаў мусульманскага прапаведніка Мухамеда Ахмеда, які абвясціў сябе махдзі, гэта значыць збавіцелем, месіяй) у Судане. Разграміў войска махдзістаў у бітве пры Амдурмане і аддаў сваім войскам іх сталіцу Амдурман на разрабаванне. Загадаў выкапаць з магілы цела махдзі і кінуць яго ў Ніл. У выніку Судан быў пераўтвораны ў англійскую калонію. У 1899 годзе - генерал-губернатар Судана.
З снежня 1899 - начальнік штаба, у 1900-1902 гадах быў галоўнакамандуючым брытанскімі войскамі ў англа-бурскай вайне, падчас якой увёў сістэму канцэнтрацыйных лагераў для мірнага насельніцтва.
У 1902-1909 гадах - галоўнакамандуючы брытанскімі войскамі ў Брытанскай Індыі, дзе здолеў рэфармаваць войска. Аднак, не паладзіў з віцэ-каралём Керзона, вярнуўся ў Англію і быў прызначаны членам Савета абароны.
З 1911 года - брытанскі агент і генеральны консул Вялікабрытаніі ў Егіпце, фактычны кіраўнік гэтай краіны.
У гады Першай сусветнай вайны з 6 жніўня 1914 быў ваенным міністрам Вялікабрытаніі. На гэтай пасадзе здолеў шматкроць павялічыць колькасць брытанскай арміі за кошт добраахвотнікаў і падрыхтаваў ўвядзенне ў студзені 1916 ўсеагульнай вайсковай павіннасці. З пачаткам пазіцыйнай вайны засяродзіў намаганні на развіцці артылерыйскай прамысловасці і росту вытворчасці боепрыпасаў. З ваеннага пункту гледжання - прыхільнік аперацый на другарадных тэатрах.
5 чэрвеня 1916 г адплыў з візітам у Расію на крэйсеры «Хэмпшыр». Карабель падарваўся на міне, устаноўленай, як высветлілася, германскай падводнай лодкай U-75 у ноч з 28 на 29 мая. Загінулі амаль усе, хто знаходзіліся на борце крэйсера, у тым ліку Кітчэнер (ўратавалася 12 чалавек).
У Англіі ўсе былі ўзрушаныя: паездка Кітчэнера трымалася ў сакрэце.
Пра гібель «Хэмпшыр» Лондан паведаміў толькі на наступны дзень. Затрымка спарадзіла масу здагадак. Хадзілі чуткі, што кайзераўская разведка даведалася пра маршрут крэйсера, альбо дыверсанты ўсталявалі бомбу з гадзіннікавым механізмам у артылерыйскім склепе, альбо была высланая падводная лодка, якая тарпедавала карабель.
Пасля вайны некаторыя абвінавачвалі некаторых членаў англійскага ўрада, у тым ліку, прама марскога міністра Уінстана Чэрчыля, у перадачы інфармацыі праціўніку з мэтай пазбавіцца ад Кітчэнера.
Віноўніца катастрофы, U-75, падарвалася 14 снежня 1917 г. на англійскай міне ў Паўночным моры і затанула з усім экіпажам.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.313
- Шаблон:Кніга:Michael Barthorp:Queen Victoria's Commanders
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацыа Герберт Кітчэнер- Фонд Кітчэнера
| Папярэднік: en:Eldon Gorst |
Глава прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Егіпце 1911—1914 |
Пераемнік: Мілн Чытэм, як вярхоўны камісар |
- Асобы
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1916 годзе
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры ордэна Святога Патрыка
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Індыйскай імперыі
- Кавалеры ордэна Зоркі Індыі
- Нарадзіліся ў Ірландыі
- Брытанскія фельдмаршалы
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Графы Вялікабрытаніі
- Постаці брытанскай палітыкі
- Паслы Вялікабрытаніі ў Егіпце
