Гарацый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарацый (Карціна Антона фон Вернера)

Гарацый, Квінт Гарацый Флакк (лац.: Quintus Horatius Flaccus; 8 снежня 65 да н.э., Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, Італія27 лістапада 8 да н.э., Рым) — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма Актавіяна Аўгуста. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку "Навука паэзіі" або "Пасланне да Пізонаў").

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Гарацый нарадзіўся ў Венузіі ў сям'і вольнаадпушчаніка. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў Рым, дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў Афінах.

Пасля гібелі Цэзара малады Гарацый далучыўся да войска Марка Юнія Брута, і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у бітве пры Філіпах; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага Аўгуста Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці.

Праз знаёмства з Вергіліем Гарацый увайшоў у кола сяброў Мецэната, які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму.

Памёр Гарацый у Рыме ва ўзросце 56 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Эподы» Гарацыя — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філасофска-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філасофскім, велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. 1—3, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вьгганчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце.

Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэтычныя прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрапейскага класіцызму.

На беларускую мову яго творы перакладалі М. Багдановіч (ода «Помнік»), А. Жлутка.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Да Мецэната; Да Ліцынія Мурэны; Да Леўканоі // «Тутэйшыя». Мн., 1989;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малюковіч С. Гарацый // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]