Гара Афон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 40°09′26″ пн. ш. 24°19′35″ у. д. / 40.157222° пн. ш. 24.326389° у. д. (G) (O) (Я)

Berg Athos.jpg

Гара Афон ((грэч.: Όρος Άθως, грэч.: Ἄθως) — назва гары (вышыня 2033 м) і аднайменнага паўвострава ў Македоніі на поўначы Усходняй Грэцыі, таксама вядомага як «Святая Гара» (грэч.: Άγιον Όρος, «А́гіён Арос»).

У сістэме адміністрацыйных раёнаў Грэцыі мае назву «Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары​​» (грэч.: Αυτόνομη Μοναστική Πολιτεία Αγίου Όρους). Нягледзячы на афіцыйную назву, не з'яўляецца самастойнай дзяржавай. Гэта самакіраваная супольнасць 20 праваслаўных манастыроў у непасрэднай царкоўнай юрысдыкцыі Канстантынопальскага Патрыярха (з 1312). З'яўляецца найбуйнейшым у свеце цэнтрам праваслаўнага манаства.

Суверэнітэт Грэцыі над паўвостравам замацаваны Лазанскай дамовай 1923; рэжым самакіравання грунтуецца на палажэннях першага Статута Святой гары Афон («Трагоса»), зацверджанага Хрысавулам Імператара Іаана Цімісхія ў 972 годзе.

У адрозненне ад астатняй часткі Канстанцінопальскага Патрыярхату, на Афоне выкарыстоўваецца выключна юліянскі каляндар, у тым ліку ў адміністрацыйных дакументах.

У 2001 годзе насельніцтва Афона складала 2262 чалавек. Для параўнання, у 1903 годзе насельніцтва гары Афон складала прыблізна 7432 чалавек, а ў 1917 годзе — каля 10500 чалавек.

Для праваслаўных усяго свету — адно з галоўных святых месцаў, шануецца як зямной Доля Багародзіцы. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адным з самых вядомых звычаяў манаскай гары Афон з'яўляецца забарона на ўезд жанчынам і жывёлам жаночага полу.

Шаблон:Манастыры Афона Шаблон:Свяшчэнныя горы