Броўд-Пік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Броўд-Пік)
Броўд-Пік
урду بروڈ پیک, кіт. 布洛阿特峰
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня8 051 м
Адносная вышыня1 701 м
Першае ўзыходжанне9 чэрвеня 1957 г. 
Размяшчэнне
35°48′38″ пн. ш. 76°34′05″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаКаракарум 
Броўд-Пік (Пакістан)
Броўд-Пік
Броўд-Пік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Броўд-Пік (раней ужывалася назва К3, мясцовая назва — Файчан кангры) — гара на мяжы Пакістана і Кітая, дванаццатая па вышыні вяршыня ў свеце. Знаходзіцца на хрыбце Балтара Музтаг непадалёк ад вяршыні К2 у горным масіве Каракарум. Назва гары (англ.: Broad — шырокая) тлумачыцца тым, што шырыня вяршыні складае больш 1,5 кіламетра. Акрамя галоўнай вяршыні вышынёй 8047 метраў (па іншых дадзеных — 8051 м), гара мае таксама цэнтральную вяршыню (вышыня 8028 м) і паўночную вяршыню (7550 м).

Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейснілі аўстрыйцы Фрыц Вінтэрштэлер, Маркус Шмук, Курт Дзімбергер і Герман Буль 9 чэрвеня 1957 года. Да сярэдзіны 2003 ажыццёўлена 255 паспяховых узыходжанняў на вяршыню. Пры спробе заваяваць Броўд-Пік загінулі 18 альпіністаў.

Зноскі