Гара Рашмор
| Нацыянальны мемарыял Гара Рашмор англ.: Mount Rushmore National Memorial |
|||
(злева направа) Скульптуры Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна, высечаныя ў гонар 150-годдзя гісторыі ЗША. |
|||
|
Катэгорыя МСАП — V (Ахоўваны ландшафт/акваторыя)
|
|||
| Размяшчэнне | |||
|---|---|---|---|
| Найбліжэйшы горад | |||
| Плошча |
5.17 км² (1,278.45 акраў) |
||
| Дата заснавання | |||
| Наведвальнасць |
2 757 971 (2006) |
||
Нацыянальны мемарыял Гара Рашмор (англ.: Mount Rushmore National Memorial) знаходзіцца каля горада Кістан у Паўднёвай Дакоце, ЗША. Гара вядомая тым, што ў яе гранітнай горнай пародзе высечаны гіганцкі барэльеф вышынёй 18,6 метраў, які з'яўляецца скульптурнымі партрэтамі чатырох прэзідэнтаў ЗША: Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна.
Гісторыя [правіць]
Да каланізацыі Амерыкі на мове плямёнаў лакота, якія жылі у гэтай мясцовасці, гэта гара звалася «Шэсць прабацькоў» (англ.: Six Grandfathers), але была пераназвана ў 1930 годзе ў гонар Чарльза Рашмора (англ.: Charles E. Rushmore), амерыканскага бізнесмена — арганізатара экспедыцыі, якая ўпершыню наведала гэты раён у 1885 годзе. Ён жа вылучыў на будаўніцтва скульптур прэзідэнтаў 5000 долараў — найбуйнейшае для ЗША аднаасобнае ахвяраванне на той час.
Працы па стварэнні фігур вяліся з 1927 па 1941 год пад кіраўніцтвам скульптара Гутзана Борглума (англ.: Gutzon Borglum). Галава Тэадора Рузвельта знаходзіцца глыбей астатніх прэзідэнтаў, з прычыны таго, што пры выбуху быў адколаты занадта вялікі масіў горнай пароды. Над скульптурнай кампазіцыяй працавала больш за 400 рабочых. З'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам ЗША.
| Гэта пачатак артыкула пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |