Гарлачык
| Гарлачык | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Гарлачык |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Nymphaea L., 1753 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Гарлачык (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.
Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды:[1] гарлачык белы або белая вадзяная лілея (Nymphaea alba), гарлачык чыста-белы (Nymphaea candida) і Nymphaea tetragona. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.
Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.