Гарпаліке, спадарожнік
Гарпалікэ (ад стар.-грэч. Ἁρπαλύκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXII.
Адкрыццё [правіць]
Быў выяўлены 23 лістапада 2000 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 5. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Гарпалікі.
Арбіта [правіць]
Гарпалікэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.105.000 км за 623 дні і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,226. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,6 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі [правіць]
Дыяметр Гарпалікэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 22,6 m.
| Спадарожнікі Юпітэра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Пералік у групах у парадку ўзрастання вялікай паўвосі арбіты | |||||
| Унутраныя спадарожнікі | Метыда · Адрастэя · Амальтэя · Фіва | ||||
| Галілеевы спадарожнікі | Іо · Еўропа · Ганімед · Каліста | ||||
| Група Гімаліі | Леда · Гімалія · Лісітэя · Элара · S/2000 J 11 | ||||
| Група Ананке | Эўпорыэ · S/2003 J 3 · S/2003 J 18 · S/2010 J 2 · Тэльксіноэ · Эвантэ · Геліке · Артазіэ · Іакастэ · S/2003 J 16 · Праксідыке · Гарпаліке · Мнемэ · Герміпэ · Тыёнэ · Ананке | ||||
| Група Кармэ | Герсе · Этнэ · Кале · Тайгетэ · S/2003 J 19 · Халдэнэ · S/2003 J 10 · Эрыномэ · Каліхорэ · Каліке · Кармэ · Пазіфеэ · S/2010 J 1 · Эўкеладэ · Архэ · Ісаноэ · S/2003 J 9 · S/2003 J 5 | ||||
| Група Пасіфэ | S/2003 J 15 · S/2003 J 23 · Аойдэ · Калірое · Эўрыдомэ · S/2011 J 2 · Кіленэ · S/2003 J 4 · Пасіфэ · Гегемонэ · Сінопэ · Спондэ · Аўтаное · Корэ · Мегаклітэ | ||||
| Адасобленныя спадарожнікі |
|
||||
