Гарун аль-Рашыд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарун аль-Рашыд
هارون الرشيد
Гарун аль-Рашыд
Багдадскі халіф
14 верасня 786 — 24 сакавіка 809
Папярэднік: аль-Хадзі
Пераемнік: аль-Амін
 
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 17 сакавіка 763(0763-03-17)
Рэй
Смерць: 24 сакавіка 809(0809-03-24) (46 гадоў)
Тус, Харасан
Пахаваны: Палац «Хамід ібн Гахтабі», Мешхед
Род: Абасіды
Бацька: Мухамад ібн Мансур аль-Махдзі
Маці: аль-Хайзуран
Дзеці: аль-Амін
аль-Мамун
аль-Мутасім

Гарун аль-Рашыд, Гарун Справядлівы (араб.: هارون الرشيد بن محمد بن المنصور Hārūn ar-Rašīd ben Muḥammad ben al-Manṣūr; люты 766, Рэй (ці 27 сакавіка, 763) — 24 сакавіка 809, Тус) — арабскі халіф, кіраўнік Абасідскага халіфата ў 78614 верасня) — 809 гадах.

Стаў халіфам і кіраваў з дапамогай візіраў з сям'і Бармакідаў, з'яўляўшыхся прадстаўнікамі іранскай феадальнай арыстакратыі, а пасля іх адхілення ў 803 годзе стаў кіраваць аднаасобна.

Кіраванне халіфа Гаруна ар-Рашыда адзначылася эканамічным і культурным росквітам, ён заснаваў у Багдадзе вялікі ўніверсітэт і бібліятэку, заахвочваў заняткі навукамі, паэзіяй і музыкай. Да Гаруна аль-Рашыда быў набліжаны паэт Абас ібн аль-Ахнаф, прадстаўнік пакалення, які адмовіўся ад кананізаваных формаў даісламскай паэзіі. Пры ім у Халіфаце дасягнулі значнага развіцця сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль і культура (пераважна літаратура), але разам з тым азначыліся прыкметы яго распаду (антыўрадавыя паўстанні ў Дэйлеме, Сірыі і іншых абласцях).

Халіф працягваў барацьбу з Візантыяй, распачатую да яго. Памёр у 809 годзе падчас ваеннага паходу, для прыгнечання паўстання Рафі ібн Лейса ў Сярэдняй Азіі.

Шаблон:Абасіды