Гарыет Бічэр-Стоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарыет Бічэр-Стоу
Harriet Beecher Stowe
Beecher-Stowe.jpg
Імя пры нараджэнні:

Гарыет Элізабет Бічэр

Дата нараджэння:

14 чэрвеня 1811(1811-06-14)

Месца нараджэння:

Лічфілд (Канектыкут, ЗША)

Дата смерці:

1 ліпеня 1896(1896-07-01) (85 гадоў)

Месца смерці:

Хартфард (Канектыкут, ЗША)

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Род дзейнасці:

празаік, паэт

Мова твораў:

англ.:


Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (англ.: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канектыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гарыет Элізабет нарадзілася ў сям'і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).

У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.

Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.

Дом ў Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Нацыянальная зала славы жанчын ЗША