Гарычка веснавая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарычка веснавая
Gentiana-verna1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentiana verna L. 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   502749
NCBI   38855
EOL   487562
GRIN   t:17433
IPNI   369094-1
TPL   kew-2821774

Гарычка веснавая (Gentiána vérna) — травяністая расліна; від сямейства гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Gentiana spp Sturm11.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім голым чатырохгранным сцяблом вышынёй 3-10 см і тонкім галінастым карэнішчам, якое ўтварае дзярніну. Прыкаранёвае лісце эліпсападобнае, па краі гладкае, сабранае ў разетку; сцябловае — супраціўнае, больш кароткае і вузкае, зрослае парамі ў кароткія похвы. Кветка адзінкавая, дыяметрам 1-2 см, цёмна-сіняя з доўгай трубкай і плоскім пяцілопасцевым адгібам. Плод — вузкаэліпсападобная каробачка з дробным насеннем.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, поўдзень Скандынавіі, поўнач Балканскага паўвострава, Іран, Турцыя. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце за ўсходняй мяжой арэала.

Месцы росту: альпійскія лугі, сырыя лугавіны.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў пачатку траўня, пладаносіць у сярэдзіне або канцы траўня. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны


Горечавка весенняя (руск.)