Гарычка крыжападобная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарычка крыжападобная
Gentiana asclepiadea a1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentiana cruciata L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   565207
NCBI   49943
EOL   479477
GRIN   t:17366
IPNI   368046-1
TPL   kew-2820327

Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная (Gentiana cruciata) — від шматгадовых травяністых раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Gentiana cruciata — Flora Batava — Volume v15.jpg
Гарычка крыжападобная.

Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20-50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажаецца насеннем.

Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Суквецце гарачаўкі крыжападобнай

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор'е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. У Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры, на Каўказе.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

У медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца ахіліяй(руск.) бел. і дыспепсічнымі(руск.) бел. з'явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5