Гары Дын Стэнтан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гары Дын Стэнтан Harry Dean Stanton |
|
| Дата нараджэння: | 14 ліпеня 1926 (86 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Вест Ірвін, Кентукі, ЗША |
| Грамадзянства: | ЗША |
| Прафесія: | акцёр |
| IMDb: | ID 0001765 |
Гары Дын Стэнтан (англ.: Harry Dean Stanton; нар. 1926) — амерыканскі кінаакцёр і спявак.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Вест Ірвіне, штат Кентукі. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Вучыўся ва Універсітэце Кентукі і Пасадэна Плэйхаус. Пачаў здымацца ў кіно з 1950-х гадоў, іграючы эпізадычныя ролі. У 1983 годзе выканаў галоўную ролю ў фільме «Парыж, Тэхас» рэжысёра Віма Вендэрса. Стэнтан сыграў у карцінах рэжысёраў Сэма Пекінпа, Джона Міліуса, Дэвіда Лінча, Монтэ Хелмана, Фрэнсіса Форда Копалы.
Выбраная фільмаграфія [правіць]
- 1967 — Стрыманы Люк / Cool Hand Luke
- 1973 — Дылінджэр / Dillinger
- 1973 — Пэт Гэрэт і Білі Кід / Pat Garrett and Billy the Kid
- 1977 — Выпрабавальны тэрмін / Straight Time
- 1979 — Чужы / Alien
- 1979 — Мудрая кроў / Wise Blood
- 1980 — Прамы рэпартаж пра смерць / La mort en direct
- 1981 — Уцёкі з Нью-Ёрка / Escape from New York
- 1983 — Ад усяго сэрца / One from the Heart
- 1984 — Парыж, Тэхас / Paris, Texas
- 1984 — Чырвоны світанак / Red Dawn
- 1990 — Чацвёртая вайна / The Fourth War
- 1990 — Дзікія сэрцам / Wild at Heart
- 1992 — Твін Пікс: Скрозь агонь / Twin Peaks: Fire Walk with Me
- 1993 — Нумар у атэлі / Hotel Room
- 1996 — Прыбраць перыскоп / The Down Periscope
- 1997 — Агонь з апраметнай / Fire Down Below
- 1999 — Простая гісторыя / The Straight Story
- 1999 — Зялёная міля / The Green Mile
- 2001 — Абяцанне / The Pledge
- 2006 — Унутраная імперыя / INLAND EMPIRE
- 2006 — Выкрыццё іншапланецяніна / Alien autopsy
- 2009 — Аліса / Alice — Вусень
Спасылкі [правіць]
- Гары Дын Стэнтан(англ.) на сайце Internet Movie Database