Гары Кімавіч Каспараў
Гары Кімавіч Каспараў (пры нараджэнні Вайнштэйн; 13 красавіка 1963, Баку) — савецкі і расійскі шахматыст, 13-ы чэмпіён свету па шахматах, шахматны літаратар і палітык, які прызнаецца многімі экспертамі найвялікшым шахматыстам ў гісторыі. Заслужаны майстар спорту СССР (1985).
Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут замежных моў (1986). 3 1986 прэзідэнт Прафесійнай Шахматнай Асацыяцыі (ПША).
Чэмпіён СССР сярод юнакоў (1975—77). Чэмпіён свету сярод юнакоў, міжнародны гросмайстар (1980). Чэмпіён СССР (1981, 1988), чэмпіён Расіі (2004). Уладальнік прыза лепшага шахматыста года «Шахматны Оскар» у 1982—1983, 1985—1988, 1995—1996, 1999, 2001—2002. З 1985 года Каспараў бесперапынна узначальваў рэйтынг-ліст ФІДЭ; на 1 студзеня 2006 года ён займаў першае месца з каэфіцыентам Эло 2812, але, згодна з правіламі ФІДЭ, быў выключаны з рэйтынг-ліста на 1 красавіка 2006 года, паколькі не ўдзельнічаў у турнірах на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Чэмпіён свету па версіі ПША (1985—97).