Гары Потэр: прыквел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гары Потэр: прыквел
Harry Potter prequel
Аўтар:

Дж. К. Роўлінг

Жанр:

апавяданне

Мова арыгінала:

англійская

Серыя:

Гары Потэр

Выдавецтва:

Waterstone’s

Выпуск:

2008

Старонак:

2

Гары Потэр: прыквел — твор Джаан Роўлінг даўжынёй у 800 слоў, які быў напісаны ў 2008 годзе на паштоўцы спецыяльна для продажу на дабрачынным аўкцыёне пры падтрымцы сеткі кніжных крам Waterstone’s. Паштоўка з тэкстам была прададзена 11 ліпеня 2008 года за £25.000 ($48.855)[1][2]. Уладальнікам твора стаў Хіра Дыгпал (англ.: Hira Digpal), прэзідэнт інвестыцыйнай банкаўскай кансалтынгавай фірмы Red-33, якая знаходзіцца ў Токіа. Пасля аўкцыёна, ён сказаў, што быў гатовы заплаціць максімум £50.000 (у два разы болей)[3]. У той жа дзень тэкст твора быў апублікаваны у Інтэрнэце.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Сірыўс Блэк і Джэймс Потэр, уцякаючы на матацыкле ад паліцэйскага аўтамабіля, які пераследваў іх, згортваюць у вузкі завулак паміж хатамі, у канцы якога - тупік. Аўтамабіль таксама заязджае ў гэты завулак і, такім чынам, падлеткі апыняюцца заціснутымі паміж сцяной і паліцэйскай машынай. Сяржант Фішэр і паліцыянт Андэрсэн вылазяць з машыны і прад’яўляюць марадзёрам абвінавачванне ў перавышэнні хуткасці, яздзе на матацыкле без шлема і супраціве арышту. Нечакана ў завулку з’яўляюцца тры постаці на мётлах, Сірыўс і Джэймс прамаўляюць нейкі заклён, які паднімае машыну на дыбы, а троіцу пакідае без свядомасці. У наступнае імгненне Сірыўс і Джэймс ляцяць на матацыкле, пакінуўшы здзіўленых паліцыянтаў.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі