Гары Потэр і Кубак агню

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гары Потэр і Кубак агню
Harry Potter and the Goblet of Fire
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 8 ліпеня 2000
Дата першай публікацыі 8 ліпеня 2000
Выдавецтва Bloomsbury
Цыкл Гары Потэр
Папярэдні Гары Потэр і Вязень Азкабана
Наступны Гары Потэр і Ордэн Фенікса
Персанажы Гары Потэр, Герміёна Грэйнджэр, Cedric Diggory[d], Лорд Валдэморт, Peter Pettigrew[d], Fleur Delacour[d], Альбус Дамблдор, Barty Crouch[d], Barty Crouch Jr.[d], Viktor Krum[d] і Рон Уізлі

«Гары Потэр і Келіх агню» (англ.: Harry Potter and the Goblet of Fire) — чацвёрты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра чацвёрты год навучання Гары Потэра ў школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

Кніга была выдадзеная ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 2000 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» у той жа дзень. Такім парадкам, упершыню раман быў апублікаваны адначасова ў дзвюх гэтых краінах. Кніга стала адзіным раманам пра Гары Потэра, які атрымаў прэмію «Х’юга» (2001).

Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 18 лістапада 2005 года, атрымала больш за $896 мільёнаў у пракаце (на $100 тысяч больш, чым трэцяя частка), а таксама спрыяльныя ацэнкі ад крытыкаў. Апроч таго, паводле матываў рамана «Гары Потэр і Келіх агню» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]