Гары Потэр і Прынц-паўкроўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гары Потэр і Прынц-паўкроўка
Harry Potter and the Half-Blood Prince
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 16 ліпеня 2005
Выдавецтва Bloomsbury
Цыкл Гары Потэр
Папярэдні Гары Потэр і Ордэн Фенікса
Наступны Гары Потэр і Дары Смерці
Персанажы Гары Потэр, Рон Уізлі, Драка Малфой, Альбус Дамблдор, Северус Снэйп і Герміёна Грэйнджэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» (англ.: Harry Potter and the Half-Blood Prince) — шосты і перадапошні раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апісвае шосты год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

Кніга была выдадзена 16 ліпеня 2005 года ў Вялікабрытаніі выдавецтвам «Bloomsbury», у Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» і ў шэрагу іншых краін. У першыя 24 гадзіны пасля публікацыі было прададзена 9 мільёнаў копій, што было рэкордам, пакуль апошняя частка серыі, «Гары Потэр і Дары Смерці», не пабіла яго. Раман быў прыняты ў цэлым станоўча і выйграў некалькі прэмій і ўзнагарод, у тым ліку атрымаў прэмію «Кніга года ў Брытаніі» у 2006 годзе.

Крытыкі адзначылі, што тон рамана змрачнейшы, чым у папярэдніх частак серыі, але ў ім ёсць і гумар. Некаторыя выдзелілі асноўныя тэмы кнігі: любоў і смерць, давер і адкупленне. Таксама было заўважана і развіццё характару Гары і іншых персанажаў-падлеткаў.

Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 15 ліпеня 2009 года, зарабіла больш за $934 мільёны у пракаце, а таксама збольшага спрыяльныя водгукі кінакрытыкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]