Гары Потэр і вязень Азкабана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гары Потэр і вязень Азкабана
Harry Potter and the Prisoner of Azkaban
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 8 ліпеня 1999
Дата першай публікацыі 8 ліпеня 1999 (Вялікабрытанія)
Выдавецтва
Цыкл Гары Потэр
Ілюстратар Cliff Wright[d]
Папярэдні Гары Потэр і Таемная зала
Наступны Гары Потэр і Кубак агню
Персанажы Гары Потэр, Герміёна Грэйнджэр і Рон Уізлі

«Гары Потэр і вязень Азкабана» (англ.: Harry Potter and the Prisoner of Azkaban) — трэці раман з серыі кніг пра Гары Потэра, напісанаю Джаан Роўлінг. Раман апісвае трэці год навучання Гары ў школе Вядзьмарства і Чараўніцтва «Хогвартс», у час якога з Азкабана ўцякае Сірыус Блэк — колішні паплечнік Лорда Валдэморта.

Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 1999 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 8 верасня 1999 года выдавецтвам «Scholastic Inc». Кніга была хутка напісана, выйшаўшы праз год пасля таго, як Роўлінг пачала пісаць яе. У першыя тры дні пасля выпуску ў Вялікабрытаніі было прададзена 68 тысяч копій, а ўсяго з таго часу прадалі больш за тры мільёны паасобнікаў ува ўсёй краіне. Кніга атрымала прэмію Уітбрэд у 1999 годзе, прэмію Брэма Стокера, прэмію Локус за найлепшы раман жанру фэнтэзі, а таксама ўвайшла ў шорт-лісты іншых прэмій, у тым ліку «Х'юга».

Экранізацыя рамана, што выйшла ў 2004 годзе, сабрала больш за $796 мільёнаў у пракаце, а таксама здабыла станоўчыя водгукі ў прэсе. Відэагульні паводле матываў рамана «Гары Потэр і Вязень Азкабана» былі выпушчаны для некалькіх платформаў і таксама здабылі пахвальныя водгукі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Кнігу «Гары Потэр і вязень Азкабана» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выдавецтва «Янушкевіч» выйшаў 16 кастрычніка 2021 года[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]