Гары Турк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Harry Thürk, 1967

Га́ры ТУРК (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія24 лістапада 2005, Веймар), нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (19711983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 19721995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў[1], 10 крымінальных раманаў[1], 11 кінасцэнароў[1]. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн.[1], перакладаліся на 14[1] моў, агульным тыражом каля 7―9 млн.[1] Лаўрэат 12 ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР[2].

У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В'етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.

З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (19641980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953в'етнамскай войнах.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Даныя 2007.
  2. Даныя 1995.