Гасан Канапацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гасан (Хасан) Канапацкі (польск.: Hasan Kanapacki; 25 лютага 1879, Мінск — 11 мая 1953, Быдгашч), беларускі ваенны і нацыянальны дзеяч міжваеннага часу ў Вільні, палкоўнік, камандзір беларускіх ваенных частак у польскім войску (1919—1921).

Паходзіў з шляхецкага роду татарскага паходжання, сын калежскага асэсара Амурата Канапацкага. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Пецярбурскую артылерыйскую школу імя вел.кн. Канстанціна Паўлавіча (1897), удзельнічаў у руска-японскай 1904—1905 і 1-й сусветнай войнах. У 1917 у чыне палкоўніка камандаваў 69-й артылерыйскай брыгадай Заходняга фронту. У час вайны быў атручаны газамі, лечыўся і служыў у Мінску ў эвакуацыйным пункце (май-кастрычнік 1917). 10 мая 1918, пасля расфарміравання 69-й артылерыйскай брыгады, здаў грошы і дакументы Маскоўскаму абласному камісару ваенных справаў і вярнуўся ў Мінск.

22 кастрычніка 1919 увайшоў у склад Беларускай вайсковай камісіі, быў прызначаны камандзірам беларускіх ваенных частак. У 1920 пераехаў у Вільню. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху: быў намснікам старшыні Рады старэйшых Беларускага музычна-драматычнага гуртку і сакратаром Беларускага грамадзянскага сабрання (БГС), пасля расколу ў БГС 21 верасня 1924 — намеснікам старшыні ў ўтворанай Часовай беларускай радзе (да красавіка 1925), якая супрацоўнічала з польскімі ўладамі, супрацстаяла Беларускаму пасольскаму клубу. У гэты час зблізіўся з Францішкам Аляхновічам, Арсенем Паўлюкевічам, Макарам Касцевічам (Краўцовым) і быў сябрам таварыства «Беларуская хатка» ў Вільні.

На з'ездзе Заходняй Беларусі 26-28 чэрвеня 1926, скліканым Часовай беларускай радай, удзельнічаў як прадстаўнік таварыства «Прасвета». 21 лістапада 1927 — 2 красавіка 1928 кіраўнік рэдакцыі часопіса «Беларускі радны». З 1937 працаваў у бухгалтэрыі Земскага банку. У 19411943 быў старшынёй бацькоўскага камітэту Віленскай беларускай гімназіі, пісаў фельетоны ў «Беларускі голас».

У чэрвені 1946 разам з сям'ёй выехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе й памёр.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах