Гастон Масперо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гастон Масперо

Гастон Каміль Шарль Масперо (фр.: Gaston Camille Charles Maspero; 23 чэрвеня 1846 - 30 чэрвеня 1916) — французскі егіптолаг.

Нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх "даследчыкаў", якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.

У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якiя ўзбагацiлi егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.